zeno
Create a Station
Explore
Religious
Music
News
Podcasts
Bible
By Genre
By Location
By Language
Download App
Toggle Sidebar
zeno
Радыё Свабода
Радыё Свабода
News
Belarusian
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Website
Episodes
300
19 June 2026
Вайна прыйшла да беларусаў: дрон, Іран і страчаныя лекі
Як поўнамаштабная вайна прыйшла ў беларускія дамы? Што стаіць за атакай на аўтобус зь беларускімі дзецьмі на Браншчыне? Хто найбольш выйграў ад падпісаньня пагадненьня паміж Іранам і ЗША і ці змогуць улады Беларусі спрычыніцца да праграмаў аднаўленьня Ірану? Чаму беларусы страцілі доступ да сучасных заходніх лекаў? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Розай...
44 min
18 June 2026
Беларусь уцягваюць у вайну. Масква ў агні. Як выкрадалі Котава
Хто ўцягвае Беларусь у вайну? Што адбываецца пасьля інцыдэнту з аўтобусам у Бранскай вобласьці? Як была арганізавана спэцапэрацыя па выкраданьні былога беларускага чыноўніка Анатоля Котава. Найбуйнейшая атака дронаў на Маскву. Чаму ў Беларусі самая высокая ў рэгіёне сьмяротнасьць ад сардэчных хваробаў? Гісторыя беларускі, якая празь дзесяцігодзьдзі знайшла італьянскую сям’ю, што калісьці прыняла...
13 min
18 June 2026
Беларускія дзеці пад ударам. Расея хоча заліць Беларусь сваім віном. Загінуў вядомы лекар
Аўтобус зь беларускімі дзецьмі трапіў пад удар дрона ў расейскай прыфрантавой зоне. Адна жанчына загінула, Украіна адмаўляе сваю датычнасць да атакі. У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 17-га чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
11 min
16 June 2026
Лукашэнка прабачыўся перад Зяленскім. Беларусаў затрымалі у справе аб забойстве. Балотны футбол
Лукашэнка заявіў, што Беларусь «як на далоні» для ваенных удараў Украіны і стрымана прабачыўся перад Зяленскім. У Польшчы забілі мастака, які маляваў карыкатуры на Пуціна, Кадырава і Лукашэнку. Па гэтай справе ўжо затрымалі двух грамадзян Беларусі. Як тэлефонныя махляры падманваюць беларусаў, прыкідваючыся сілавікамі і што рабіць, каб ня стаць ахвярай падману. Што такое балотны футбол, міжнародны...
14 min
15 June 2026
Удар па Кіева-Пячорскай лаўры. Што прынясе Беларусі перамір'е на Блізкім Усходзе. Коўл кажа «хутка»
Расея нанесла адзін з самых разбуральных удараў па Кіеве за апошнія месяцы – пацярпелі людзі, культурныя і рэлігійныя помнікі. Тым часам ЗША і Іран абвясьцілі пра мірную дамову, Лукашэнка сустрэўся з Лаўровым, а спэцпасланьнік Трампа адказаў, ці чакаць яго ў Менску. Пра падзеі 15 чэрвеня і іх значэньне – у выпуску навінаў «Піку Свабоды».
12 min
12 June 2026
37 год турмы за «здраду». Беларусам бліжэй ВКЛ, чым Расейская імпэрыя. Сьцёб з Каржа
У выніковым выпуску “ПіКа Свабоды” зь Дзмітрыем Гурневічам падсумоўваем падзеі тыдня. Сям’ю зь Менску асудзілі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі». Агулам на 37 гадоў. Мы пагаварылі з дачкой кінутых у турму Дзьмітрыя і Тацяны Корсакавых. Выбары ў Армэніі паказалі, што «не такая страшная Расея, як яна сама сябе малюе», кажа палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. Глядзіце зь ім размову пра...
44 min
11 June 2026
40 тысяч ахвяр махляроў. Экстрэмізм шукаюць у новых месцах. Беларускія сьляды на мундыялі
Махляры гадамі тэрарызавалі гандлёвыя сеткі, пасьпяхова вымагаючы грошы. Следчыя будуць больш маніторыць TikTok і Threads, шукаючы экстрэмізм. Беларуская кампанія хацела набыць зброю для Ірану і трапіла пад санкцыі ЗША. Сёньня пачынаецца футбольны чэмпіянат сьвету. Беларусі ня будзе сярод 48 удзельнікаў, але на чэмпіянаце ёсьць беларускія сьляды. Навіны 11 чэрвеня.
9 min
10 June 2026
Чалавек Трампа супакоіў беларусаў. Расея правакуе атаку на Беларусь. Як Макс Корж «данаціў» Украіне
Ці спынены працэс вызваленьня палітвязьняў? Адказвае дарадца амэрыканскага прэзыдэнта Джон Коўл. Расея будуе дронавыя комплексы каля мяжы зь Беларусьсю. Чаму гэта небясьпечна для беларусаў? Украіна распрацавала танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Каму пачынаць баяцца? На самым стратэгічным заводзе сілавікі правяраюць каля 400 працаўнікоў. Навошта? Гэтыя і іншыя навіны 10 чэрвеня ў «ПіКу Свабоды».
13 min
09 June 2026
Справа Лукашэнкі ў Гаазе. Боты ў Threads. Іранка пра пекла Акрэсьціна. Навіны 9 чэрвеня
Што будзе са справай супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе пасьля адхіленьня ад пасады пракурора. На блогера Ігара Лосіка ў сацсетцы Threads за некалькі дзён падпісалася 800 ботаў. Затрымалі падазраванага ў масавым атручваньні дзяцей у Барысаве. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь апавядаем пра навіны 9 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.
10 min
08 June 2026
«Працуйце як эфіёпы». Дактары адказалі Лукашэнку. Канцэрт Каржа. Бэнзін па ліміту? Навіны 8 чэрвеня
Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць, а трэба як эфіёпы. Дактары адрэагавалі на прапанову Лукашэнкі вярнуцца, каб выносіць сьмецьце. Як адраджалі Савецкі Саюз на канцэрце Макса Каржа ў Стамбуле. Ці абмяжуюць продаж бэнзіну ў Беларусі, пакуль у расейцаў дэфіцыт паліва праз атакі ўкраінцаў па НПЗ. З Ганнай Соўсь апавядаем пра навіны 8 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.
11 min